BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Два райцэнтры ў Беларусі засталіся без каталіцкага святара

У Пінскай дыяцэзіі, да якой адносіцца Светлагорск і якая мае востры дэфіцыт святароў, пакуль не могуць знайсці замену пробашчу.

Пасля таго, як у Светлагорску – буйным райцэнтры ў Гомельскай вобласці – 22 лістапада развіталіся са шматгадовым пробашчам мясцовага касцёла, у 60-тысячным горадзе не засталося ніводнага каталіцкага святара.

Як мы распавядалі, ксёндз Тадэвуш Саморэк, місіянер з Польшчы, пасля 27 гадоў служэння ў Беларусі быў вымушаны пакінуць краіну – праз тое, што атрымаў новы дазвол на рэлігійную дзейнасць толькі на кароткі тэрмін пры адсутнасці далейшых перспектыў.

У Пінскай дыяцэзіі, да якой адносіцца Светлагорск і якая мае востры дэфіцыт святароў, пакуль не могуць знайсці замену пробашчу. На апублікаваных вернікамі ў сацсетках фота бачна, што развітальная Імша праходзіла з удзелам біскупа Пінскага, але дыяцэзія пакуль нічога не паведамляла пра сітуацыю.

Ксёндз Тадэвуш Саморэк быў таксама пробашчам у суседнім райцэнтры – гарадскім пасёлку Акцябрскі. Адпаведна, тут парафія таксама засталася без святара.

Як даведаліся вернікі Беларусі, цяпер у Светлагорску па буднях Імшы не праходзяць, а па нядзелях, як чакаецца, сюды будуць прыязджаць святары з іншых гарадоў.

Такая ж сітуацыя, як мы распавядалі, раней склалася ў Ружанах. Там, як і цяпер у Светлагорску і Акцябрскім, парафіяне збіраюцца на малітву без святара, а Імша адпраўляецца толькі ў суботу і нядзелю.

Да бліжэйшага да Светлагорска горада, дзе ёсць каталіцкі святар – Жлобіна – больш за 50 кіламетраў, але там пробашч абслугоўвае таксама парафію ў яшчэ адным райцэнтры, Рагачове.

Да іншага бліжэйшага горада – Рэчыцы – каля 60 кіламетраў, і там святар толькі адзін.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць