BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Мінску пачалося будаўніцтва новага касцёла – на ахвяраванні вернікаў

Касцёл у Лошыцы будзе не проста храмам, а санктуарыем Божай Міласэрнасці.

У мікрараёне Лошыца ў Мінску пачалося доўгачаканае будаўніцтва каталіцкай святыні. Пра гэта паведамілі ў парафiі Мацi Божай Ружанцовай.

Як мы заўважылі, у нядзельных аб'явах пробашч распавёў, што закуплены будаўнічыя матэрыялы і арэндавана тэхніка, цяпер вядуцца працы па заліўцы галоўнай пліты святыні.

Святар таксама прывёў справаздачу па затрачанай суме. Гэты касцёл, як і іншыя каталіцкія святыні, будуюцца выключна на ахвяраванні.

Касцёл у Лошыцы будзе не проста храмам, а санктуарыем Божай Міласэрнасці. Яго гісторыя пачалася яшчэ ў 2014 годзе. На выдзеленым участку пабудавалі парафіяльны дом і капліцу.

З таго часу вернікі збіраюцца на малітву ў сціплым памяшканні часовай капліцы, якога яўна не хапае. Парафія Мацi Божай Ружанцовай даволі вялікая і перспектыўная. Пра гэта сведчыць, напрыклад, тое, што сёлета тут прымалі Першую камунію каля 30 дзяцей.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 16 Лістапад 2026 12:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць