BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску

Да агульнагарадскога Крыжовага шляху наўрад ці паспеюць.

Як бачна на свежым фота, якое мы заўважылі ў сацсетцы, над новабудоўляй ля касцёла святога Роха ўжо пачалі мантаваць дах. Мы распавядалі пра гэтае новае будаўніцтва, што вядзецца побач з храмам на старадаўніх каталіцкіх могілках.

Аб тэрмінах завяршэння будоўлі сакрэтнага аб'екта, дзеля якога ў парафіі забралі тэрыторыю могілак, раней перададзеную для стварэння парку, можна меркаваць па нядаўняй закупцы комплексу работ па афармленні архітэктурнай падсветкі фасада будынка.

Падсвятленне павінна з'явіцца да 16 красавіка 2027 года. Падобна, што гэта фінальная частка буйной будоўлі. Гэта значыць, што да агульнагарадскога Крыжовага шляху, які традыцыйна праводзіцца ў Мінску на тэрыторыі касцёла святога Роха перад Вялікаднем, шумнае будаўніцтва яшчэ наўрад ці завершаць.

У 2027 годзе Пасха ў католікаў ранняя і будзе адзначацца 28 сакавіка.

Аб перадачы парафіі для перапахавання парэшткаў, паднятых пры будаўніцтве, па-ранейшаму нічога не паведамляецца.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 28 Кастрычнік 2026 14:09
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць