Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Аказалася, што ў Беларусі і Украіне, на фоне іншых, не так усё кепска.
У справаздачы аб нядаўнім пасяджэнні каталіцкага епіскапату РФ згадалі, што ў цяпер у адзінай у краіне каталіцкай семінарыі, якая знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, вучацца толькі тры чалавекі.
На першым курсе – усяго адзін семінарыст. Ці паступіў хтосьці сёлета на перадсемінарыйны курс, не паведамляецца.
Усе, хто вучыцца ў піцерскай семінарыі – ужо не юнакі, а дарослыя мужчыны. Усе трое – з Маскоўскай архідыяцэзіі, як паведамляла сама семінарыя. Гэта Аляксей Ігнатаў (1 курс) і Дзяніс Аўсяннікаў (3 курс) з Санкт-Пецярбурга і Дзмітрый Калінкін (4 курс) з Масквы.
Такі відавочны крызіс пакліканняў стаў падставай паглядзець, якая сітуацыя ў іншых суседніх краінах.

Колькасць католікаў у РФ амаль напалову меншая, чым у Беларусі, дзе пражывае да 1,4 млн вернікаў каталіцкай канфесіі. Але ў гродзенскай семінарыі колькасць студэнтаў у 10 разоў большая, чым у піцерскай, і складае цяпер больш за 30 чалавек.
У Літве, дзе католікаў каля 2 млн, па апошніх публічных дадзеных у семінарыях у цэлым навучалася толькі 27 чалавек.
У Латвіі з колькасцю католікаў менш за 400 тыс. чалавек, у семінарыі толькі каля 10 студэнтаў, прычым частка з іх – мігранты з краін Афрыкі.
Адрозніваецца сітуацыя ва Украіне, дзе колькасць рыма-католікаў прыкладна такая ж, як у Беларусі. Там сумарна ва ўсіх рыма-каталіцкіх семінарыях вучыцца каля 70-80 чалавек, але амаль палова з іх – у неакатэхуменальных Redemptoris Mater, куды паступаюць семінарысты з розных краін.
Па колькасці студэнтаў у семінарыях працягвае лідзіраваць Польшча, у якой каля 27 млн дэкларуюць сябе католікамі, – там ва ўсіх навучальных установах зараз праходзяць падрыхтоўку амаль 1,4 тыс. семінарыстаў. Хоць за некалькі апошніх гадоў агульная колькасць таксама прыкметна скарацілася – больш чым удвая.
Як адзначаў у адным з інтэрв'ю беларускі арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, крызіс пакліканняў выцякае з агульнай праблемы: сучасныя маладыя людзі не ўмеюць прымаць адказныя рашэнні.
У той жа час святарам трэба быць сведкамі свайго паклікання: часта асабістае сведчанне гаворыць больш, чым уся тэорыя, лічыць іерарх.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту