Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта ікона «кібер-апостала» – святога Карла Акуціса.
У касцёле святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі 11 кастрычніка арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў новы абраз. Гэты пакуль незвычайная для Каталіцкай царквы ў Беларусі і ўсім свеце выява – святога Карла Акуціса. Прычым, ікона спецыяльна была створана пры дапамозе штучнага інтэлекту.
Пра гэта паведаміў падчас онлайн-трансляцыі Імшы пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ліпскі, якога вернікі ведаюць як крэатыўнага і сучаснага душпастыра.
Карла Акуціса называюць апекуном моладзі, «заступнікам Інтэрнэту» і «кібер-апосталам», а таксама «апосталам Эўхарыстыі». Гэты італьянскі хлопец выкарыстоваў Інтэрнэт для распаўсюджвання каталіцкай веры, стварыў інтэрнэт-каталог Эўхарыстычных цудаў і імкнуўся штодня ўдзельнічаць у святой Імшы, называў яе аўтамагістраллю ў Неба.
Карла сышоў з жыцця ва ўзросце 15 гадоў, і быў кананізаваны ў 2025 годзе, стаўшы першым святым «міленіялам».
Выява святога Карла Акуціса размешчана ў бакавым алтары і будзе служыць заслонай абраза галоўнай апякункі парафіі – святой Марыі Магдалены.
Паводле пробашча новалукомскай парафіі, іконы гэтых двух святых злучаюць евангельскую гісторыю I стагоддзя хрысціянства з патрэбамі сучаснага лічбавага XXI стагоддзя. Для благаслаўлення абраза святога Карла Акуціса быў напісаны спецыяльны спеў [на відэа].
Media
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах