BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Абвешчаны фінальны этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла. Пра што гэта гаворыць?

Разам з тым, ніякіх звестак аб далейшым лёсе святыні дагэтуль не з'явілася.

Як мы заўважылі, будаўнічая арганізацыя абвясціла аб выбары субпадрадчыка па выкананні прац на выраб і ўсталяванне агароджы вакол Чырвонага касцёла ў Мінску, а таксама малых архітэктурных форм. На гэта будзе выдаткавана яшчэ амаль 1,5 млн рублёў.

Вакол комплексу адновяць гістарычную агароджу з каванымі элементамі. Сярод спецыялістаў ёсць меркаванне, што ў агароджы, якая раней закрывала тэрыторыю святыні, цяпер няма патрэбы.

Падобна, што гэта ўжо фінальныя працы на рэканструкцыі комплекса. Згодна з заяўкай, яны павінны пачацца ў снежні, а тэрмінам заканчэння прац пазначана дата 31 сакавіка 2027 года.

Такія планы пацвярджаюць, што аб'ект павінен быць здадзены ў эксплуатацыю ў красавіку, як раней даведаліся вернікі.

Разам з тым, ніякіх звестак аб далейшым лёсе святыні дагэтуль не з'явілася – гэта тэма публічна не закранаецца. Наколькі вядома вернікам, нават у кіраўніцтва Каталіцкай царквы ў Беларусі няма інфармацыі аб планах уладаў адносна функцыянавання Чырвонага касцёла пасля завяршэння рэканструкцыі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць