BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Сцяна плачу». Экс-пробашч нагадаў пра закрыты Чырвоны касцёл

...і распавёў, як «трапіў на Валадарку».

Да гадавіны кансэкрацыі касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску, якая адзначаецца 21 лістапада, экс-пробашч ксёндз Уладзіслаў Завальнюк запісаў відэа. Святар сказаў, што па-ранейшаму моліцца ля святыні, зачыненай ужо 4 гады, а агароджу касцёла назваў своеасаблівай «сцяной плачу» – як ля былога храма ў Іерусаліме:

«Ведаю, што мне і іншым, напэўна, быў забаронены ўваход, каб паглядзець, як праходзіць працэс так званай рэстаўрацыі».

Ксёндз адзначыў, што пазней «трапіў на Валадарку», дзе нядаўна была турма, а цяпер будынак таксама праходзіць рэканструкцыю. Святара прапусцілі на будаўнічую пляцоўку – у адрозненні ад касцёла, дзе ён хацеў бы благаславіць будаўнікоў.

Экс-пробашч нагадаў аб абяцанні кіраўніка «Мінскай спадчыны», што «да Новага года, на Божае нараджэнне» ксёндз зможа наведаць святыню. Як мы паведамлялі, гэта наўрад ці адбудзецца – тэрмін здачы будынка ў эксплуатацыю перанеслі на красавік.

Цяперашні пробашч парафіі падчас нядзельных абвестак не ўзгадваў гадавіну кансэкрацыі святыні, а пытанне зачыненага касцёла ён увогуле не закранае і не запрашае да малітвы за аднаўленне рэлігійнага жыцця ў Чырвоным касцёле.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць