BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы

Цяпер у Беларусі засталося 12 грэка-каталіцкіх парафій.

Пасля абнаўлення дадзеных у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб з'явілася інфармацыя аб ліквідацыі грэка-каталіцкай парафіі ў Оршы. Пра гэта неафіцыйна паведамлялася летам 2026 года, але пацверджанняў на той момант не было.

Да нядаўняга часу грэка-каталіцкая парафія Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы ў Оршы значылася ў АДР дзеючай. Цяпер у звестках пазначана, што рэлігійная арганізацыя знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Гэтая працэдура пачалася 1 ліпеня. Рашэнне аб ліквідацыі прыняў Віцебскі абласны суд.

Грэка-католікі ў Оршы не мелі свайго храма і збіраліся ў мясцовым рыма-каталіцкім касцёле.

Абноўленыя дадзеныя пацвярджаюць, што пасля працэсу перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі засталося 12 грэка-каталіцкіх парафій. 4 супольнасці дзейнічаюць у Мінску, 2 – у Віцебску, па адной – у Гродне, Магілёве, Гомелі, Маладзечне, Полацку і Лідзе.

Нагадаем, раней быў пачаты працэс ліквідацыі ўсіх трох супольнасцяў у Брэсцкай вобласці: у Баранавічах, Івацэвічах і Брэсце.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць