BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя

Інфармацыя пра тое, з чыёй падачы далейшыя канцэрты могуць быць забароненыя, здзівіла.

Паводле інфармацыі, якую атрымалі каталіцкія вернікі Беларусі, улады Брэста вырашылі забараніць далейшае правядзенне канцэртаў Euphoria Night у касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Як мы распавядалі, гэтыя канцэрты выклікалі масавае захапленне, але таксама спрэчкі і падзелы сярод вернікаў.

Паводле атрыманай інфармацыі, канцэрты Euphoria Night у касцёле сталі прадметам абмеркавання на нарадзе, якая прайшла ў канцы верасня, з удзелам кіраўніцтва горада, ідэолагаў, аддзела культуры. Па выніках прынялі рашэнне, што гэты праект больш не будзе выступаць у храме.

Як перадалі вернікам, такое рашэнне было прынята ў тым ліку пад уплывам меркавання... мясцовай праваслаўнай епархіі, дзе нібыта не вітаюць правядзенне масавых канцэртаў поп-музыкі ў каталіцкім храме.

Гэта гучыць парадаксальна, але з улікам кантэксту ўзаемаадносін дзяржаўных уладаў, праваслаўнага і каталіцкага духавенства ў Брэсце (заяўляецца аб наяўнасці пэўнага суперніцтва паміж канфесіямі) сітуацыя сапраўды магла скласціся такім чынам.

Ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма. Каталіцкая дыяцэзія і непасрэдна парафія касцёла (фармальна толькі там маглі б і павінны б былі прымаць рашэнні) ніяк не каментавала шоу Euphoria Night у храме, нягледзячы на шырокую дыскусію сярод вернікаў, і цяпер таксама нічога не паведамляе пра магчымую забарону далейшых канцэртаў.

Праект Euphoria Night у сваіх пабліках на дадзены момант не анансуе новых выступаў. На пытанне карыстальнікаў пра тое, калі будуць новыя канцэрты, гурт адказаў 29 верасня, што такой інфармацыі пакуль няма.

Нагадаем, шоу ў касцёле збіралі велізарныя чэргі, але пры гэтым ператваралі храм у канцэртную залу і сталі з'явай, якая выйшла з-пад кантролю Каталіцкай Царквы. Мы ўказвалі на відавочныя прыкметы парушэння інструкцый аб правядзенні канцэртаў у храмах і тлумачылі, чаму гэтая з'ява можа быць больш небяспечнай, чым здаецца.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць