BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін

Споўнілася 4 гады, як храм зачынілі. Экс-пробашч распавёў пра важныя дэталі.

З моманту высялення парафіі святога Сымона і святой Алены з Чырвонага касцёла ў Мінску 26 верасня прайшло чатыры гады. Да чарговай гадавіны закрыцця храма вернікі даведаліся, што рэканструкцыя касцёла не завершыцца ў студзені 2027 года, як гэта планавалася.

Уласнік храма, дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына», таксама абяцаў, што асноўныя работы завершаць да канца 2026 года, а ў студзені будынак увядуць у эксплуатацыю.

Але цяпер вернікі заўважылі, што на пашпарце аб'екта змянілі дату. Тэрмінам заканчэння будаўніцтва ўжо значыцца не 31 студзеня, а 30 красавіка.

Нагадаем, вясной у працах быў перапынак.

Цяперашні пробашч парафіі не ўзгадаў у парафіяльных аб'явах пра гадавіну закрыцця храма. Але гэта зрабіў экс-пробашч ксёндз Уладзіслаў Завальнюк і ў сваім відэа распавёў пра важныя дэталі.

Святар пацвердзіў, што пажару, які стаў падставай для высялення вернікаў з храма, папярэднічала разбітае акно. Гэта і шэраг іншых дэталяў могуць абвяргаць афіцыйную версію аб узгаранні праводкі – агонь мог быць наўмысна занесены звонку.

Дарэчы, вынікі расследавання аб узнікненні пажару і разбітым акне так і не былі прадстаўлены грамадскасці.

«Вернікаў выціснулі з храма», – сказаў экс-пробашч. Таксама ён распавёў, што былы прадстаўнік Ватыкана ў Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч перадаваў з нунцыятуры для парафіі міні-электрастанцыю. Яе выкарыстоўвалі, калі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк і парафіяне вялі малітоўнае дзяжурства ў плябаніі, доме святара побач з касцёлам. Ён быў адключаны ад электрычнасці, ацяплення і вады.

Але затым карыстацца міні-электрастанцыяй забаранілі. Як і «буржуйкай» пасля. Так вернікі перажылі дзве зімы, а ў выніку «з паслухмянасці шаноўнаму Мітрапаліту арцыбіскупу Юзафу [Станеўскаму]» пробашч і парафіяне «адступілі ад касцёла і плябаніі».

Цяпер святар заклікаў не губляць надзею і працягваць маліцца аб хутчэйшым завяршэнні рэканструкцыі і вяртанні вернікаў у храм.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onПанядзелак, 28 Верасень 2026 12:23
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць