Logo
Print this page

Хойніцкі цэнтр сацабслугоўвання абсталююць кампутарным класам, а бедным сем'ям дапамогуць адзеннем і ежай

Дадзеным праектам ДКМ «Карытас-Міласэрнасць» адкрые дзецям, інвалідам, пенсіянерам іх новыя магчымасці.

Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» плануе аказаць дапамогу Установе «Хойніцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» у выглядзе арганізацыі камп'ютэрнага класа для дзяцей з абмежаваннямі, маладых інвалідаў, пенсіянераў, дзяцей і бацькоў са шматдзетных, малазабяспечаных і праблемных сем'яў у мэтах павышэння кампутарнай пісьменнасці . А таксама аказаць дапамогу самым бедным сем'ям у выглядзе прадуктовых пакетаў і цёплай вопраткі.

- Галоўнай мэтай, якую мы хацелі б дасягнуць, з'яўляецца паляпшэнне якасці жыцця, арыентацыя ў сучасных тэхналогіях і павышэнне сацыяльнага статусу людзей, якія стаяць на ўліку ў цэнтры - паколькі часта гэтыя людзі не ведаюць, як карыстацца кампутарам, якія магчымасці могуць адкрыцца для іх пры рабоце з Інтэрнэтам. Дадзеным праектам мы плануем адкрыць і паказаць дзецям, маладым, пенсіянерам, дзецям з абмежаваннямі іх новыя магчымасці. А таксама спрыяць інтэграцыі наведвальнікаў паміж сабой і ў грамадства, дапамагчы наладзіць новыя кантакты, набыць новых сяброў і проста навучыцца карыстацца кампутарам і Інтэрнэтам для зносін праз Skype, атрымання ведаў і прамой дапамогі, - адзначаюць у ДКМ «Карытас-Міласэрнасць».

Last modified onАўторак, 09 Снежань 2014 09:39
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.