BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы

У чым знаходзяць радасць вернікі ў рэгіёнах і з чаго складаецца іх штодзённасць, добра паказвае старонка ў Лынтупах.

Працягваем шукаць цікавыя актыўнасці каталіцкіх вернікаў у сацсетках і на гэты раз знаёмім з паблікам парафіі ў Лынтупах. Гэта вельмі «цёплая» старонка, допісы на якой дазваляюць атрымаць уяўленне, як жывуць парафіі ў глыбінцы, у чым знаходзяць радасць самі і як імкнуцца дзяліцца ёю з іншымі.

Пра тое, што супольнасць жывая, сведчаць фота і відэа з дзецьмі, якія актыўна ўдзельнічаюць у жыцці парафіі. Яны ладзяць сцэнкі, весела віншуюць з юбілеем арганістку, наведваюць з калядой вернікаў сталага веку (адной з бабуль, якую віншавалі дзеці, ідзе ўжо 100-ы год), разам адпачываюць і прыбіраюць тэрыторыю святыні.

Стараюцца для малодшых вернікаў і дарослыя: для іх арганізоўваюць сустрэчы ў парафіяльным араторыі, нават з начоўкамі.

Прысутнічаюць на фота і старэйшыя вернікі. Напрыклад, Галіна і Віктар Лукшы адзначылі ў касцёле 40 год сумеснага жыцця – атрымалі дабраславенне ад пробашча Аляксандра Барана і падарылі адзін аднаму пацалунак пад іконай Езуса Міласэрнага.

Таксама ў пабліку паказваюць прыгажосць Божага стварэння і дзеляцца момантамі паўсядзённага жыцця: напрыклад, тым, як ажывае вясной прырода, а міма праязджае цягнік з адным вагонам.

Ніжэй прапануем фотападборку з парафіяльнай старонкі. Спасылкі на іншыя жывыя паблікі можна пакідаць у каментарах.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onНядзеля, 21 Красавік 2024 16:18
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць