Logo
Print this page

У Гомелі бясплатна вучылі жэставай мове бацькоў дзяцей з «Краіны глухіх» - ФОТА

Таксама БКМ "Карытас -Міласэрнасць" умацоўвала матэрыяльна-тэхнічную базу школы за кошт набыцця абсталявання і матэрыялаў.

Ужо не першы год дабрачынная каталіцкая Місія "Карытас - Міласэрнасць" вядзе праект у гомельскай школе № 70 для дзяцей з парушэннямі слыху. На працягу 2013-2014 навучальнага года тут праходзілі заняткі па жэставай мове для бацькоў і ўсіх, хто хоча разумець глухіх дзяцей і свабодна з імі размаўляць.

Штомесяц праходзіла каля васьмі заняткаў, на якіх абмяркоўваліся розныя тэмы, пашыраўся слоўнікавы запас бацькоў, і да канца года дарослыя ўжо маглі будаваць цэлыя сказы і складаць тэксты. Часта на заняткі прыходзілі некаторыя настаўнікі і самі дзеці. Такія ўрокі ладзіліся ў форме дыялогу і надавалі заняткам пэўную форму сустрэчы бацькоў і дзяцей. Сітуацыя, у якой і бацькі і дзеці знаходзіліся на адной прыступцы - навучанне.

Таксама БКМ "Карытас - Міласэрнасць" умацоўвала матэрыяльна-тэхнічную базу школы за кошт набыцця неабходных рэчаў і матэрыялаў для правядзення ўрокаў і развіцця вучняў. Гэта дзве швейныя машыны і авярлок, матэрыялы і абсталяванне для правядзення заняткаў па працы для хлопчыкаў, матэрыялы для творчай майстэрні, якія дапамагаюць развіваць дробную маторыку і спрыяе творчаму развіццю як дзяцей, так і выкладчыкаў.

Увесь праект спансуецца замежнымі спонсарамі.

Last modified onСерада, 04 Чэрвень 2014 00:18
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.