Logo
Print this page

Марадона і Раналдзіньё згулялі за мір па ініцыятыве Папы

Падчас матчу збіралі ахвяраванні.

“Аб’ядананыя за мір” – пад такім дэвізам 12 кастрычніка 2016 г. вечарам на рымскім Алімпійскім стадыёне прайшоў дабрачынны футбольны матч з удзелам сучасных і мінулых сусветных зорак гэтага віду спорту, сярод якіх: Дыега Марадона, Ранальдзіньё, Франчэска Тоці і іншыя. 

Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве папы Францішка. На заканчэнне сённяшняй агульнай аўдыенцыі Папа скіраваў адмысловае прывітанне яе арганізатарам і ўдзельнікам.

Францішак неаднаразова падкрэсліваў, што спартсмены з’яўляюцца прыкладам для многіх людзей, асабліва для моладзі, і таму звярнуўся да іх з просьбай прыняць удзел у футбольным матчы ў імя міру і салідарнасці на планеце. 

Перад пачаткам спартыўнага свята адбылася цырымонія пасадкі аліўкавага дрэва – сімвалу міру, а падчас матчу збіраліся ахвяраванні на дапамогу пацярпелым ад землятрусу, які 24 жніўня адбыўся ў цэнтральнай Італіі.

be.radiovaticana.va

Last modified onСерада, 12 Кастрычнік 2016 18:44
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.