BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Умацаванне стабільнасці і адзінства». Дзяржорганы назвалі свае задачы ў рабоце з Царквой

Мясцовыя ўлады павінны ўзаемадзейнічаць з рэлігійнымі арганізацыямі ў тым ліку ў рабоце па «папярэджанні ідэй гвалту і экстрэмізму».

У апараце Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Саўміне РБ паведамілі аб двух мерапрыемствах, якія паказваюць, якія задачы ставяць дзяржаўныя органы ў рабоце з рэлігійнымі арганізацыямі.

21 траўня адбылося пасяджэнне «міжведамаснай рабочай групы па ўдасканаленні дзяржаўнай палітыкі ў сферы нацыянальных адносін». На гэтым пасяджэнні абмяркоўвалася «рэалізацыя органамі выканаўчай улады сумесных з рэлігійнымі арганізацыямі праектаў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі».

Таксама сярод мэтаў – развіццё рэлігійнага турызму, «захаванне традыцыйных нацыянальных каштоўнасцяў ва ўмовах выклікаў і пагроз сучаснасці».

Адзначаецца, што мясцовымі ўладамі ў Магілёве і Гомелі «аказваецца інфармацыйнае і метадычнае садзейнічанне рэлігійным арганізацыям у іх рабоце па захаванні этнаканфесійнага міру і згоды ў грамадстве, папярэджанні ідэй гвалту і экстрэмізму, у тым ліку шляхам тлумачэння патрабаванняў дзеючага заканадаўства ў частцы выканання палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах».

У паведамленні падкрэсліваецца, што «актыўны ўдзел святароў традыцыйных канфесій у дзяржаўных мерапрыемствах, сумесных грамадска-палітычных акцыях і праектах з'яўляецца адным са складнікаў далейшага ўмацавання адзінства народа Беларусі, стабільнасці ў грамадска-палітычнай сферы, спрыяе фармаванню ў грамадстве прыярытэтаў міру і згоды».

У той жа дзень у мінскім праваслаўным храме Узвышэння Святога Крыжа адбылося пасяджэнне Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пад старшынствам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака. На гэтай сустрэчы разглядаліся «роля і ўдзел рэлігійных і грамадскіх арганізацый у захаванні памяці аб Вялікай Перамозе».

З дакладамі на гэтую тэму выступілі кіраўнік БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, старшыня каталіцкага епіскапату Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання Абу-Бекір Шабановіч, прадстаўнікі Мінабароны, НАН Беларусі і кіраўнік БРСМ.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць