Папа - святарам: не чытайце сумных пропаведзяў, не адмаўляйце ў Хросце
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
"Кепскі святар, які жыве ва ўгоду самому сабе".
Папа Францішак заклікаў святароў не прамаўляць нудных гамілій, не адмаўляць у хросце тым, хто аб гэтым просіць і не цэлебраваць Эўхарыстыю ў спешцы. 26 красавіка 2015 г. у базыліцы св. Пятра Пантыфік удзяліў сакрамэнт пасвячэння дзевятнаццаці дыяканам. “Станавіцеся падобнымі да Хрыста – найвыйшэйшага і вечнага святара”, каб быць “прапаведнікамі Евангелля, пастырамі народу Божага”, заклікаў Святы Айцец у сваёй гаміліі.
Францішак нагадаў, што ў Хрысце ўсе вернікі з’яўляюцца святарскім народам, але сярод іх Пан выбірае некаторых, каб працягвалі ў Касцёле Яго місію настаўніка, святара і пастыра.
Звяртаючыся да будучых святароў Пантыфік даў некаторыя “практычныя” парады. У першую чаргу адносна гамілій, якія павінны паходзіць з сэрца святара і сягаць у самае сэрца людзей. Гамілія павінна быць умацавана прыкладам жыцця, падкрэсліў Папа. “Водар вашага жыцця няхай будзе сведчаннем, таму што прыклад умацоўвае, а словы без прыкладу – пустыя, яны з’яўляюцца толькі ідэямі і ніколі не дасягаюць сэрцаў, ці нават наадварот, наносяць шкоду: не робяць добра”, - сказаў Святы Айцец.
Імша не з’яўляецца “штучным рытуалам”, заўважыў Пантыфік. Ён заклікаў святароў цэлебраваць літургію не спяшаючыся, прымаючы глыбокі ўдзел у таямніцы смерці і ўваскрасення Пана. Францішак заахвоціў святароў “не стамляцца быць міласэрнымі” удзяляючы сакрамэнт споведзі і не асуджаць вернікаў. На думку Папы, святар павінен здзейсняць сваё служэнне такім чынам, каб падабацца Богу, а не сабе.
Сярод дыяканаў, якім Святы Айцец удзяліў сакрамэнт пасвячэння былі навучэнцы Вышэйшай папскай рымскай духоўнай семінарыі, Дыяцэзіяльнага місійнага калегіўма “Redemptoris Mater”, Семінарыі Маці Божай Любові, а таксама члены манаскай кангрэгацыі Сям’і вучняў, канвентуальныя францішкане і прадстаўнік малабарскага абраду.
Related items
-
Рэкордная колькасць дзяцей прыме Першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле
-
«Чорны анёл» ля духавенства. Ці не прынясе матэрыяльная карысць духоўную шкоду?
-
Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага ў Беларусі святара і яго абвінавачванне
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Каталіцкая царква не дабраслаўляе аднаполыя пары – Папа Рымскі ўнёс яснасць