Папе Францішку ўручылі яго кнігу на беларускай мове
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Пантыфік пакінуў аўтограф на двух асобніках.
Кніга Папы Францішка “Імя Бога – Міласэрнасць” вярнулася да самаго аўтара. Яе беларускую версію Пантыфіку перадалі Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек, ініцыятары першага перакладу кнігі Святога Айца на беларускую мову. Гэта адбылося 19 кастрычніка 2016 г. у рамках агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Папа падпісаў два асобнікі кнігі. Адзін з іх будзе захоўвацца ў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, а другі паедзе ў Беларусь.
Думкі, разважанні, парады: кніга хоць і з’яўляецца адказам на 40 пытанняў, заданых Пантыфіку італьянскім журналістам Андрэа Тарньелі, але, вядома, гэта не проста інтэрв’ю і больш, чым размова паміж двума асобамі. Гэта – пасланне міласэрнасці ўсім, хто прагне яе.
“Імя Бога – Міласэрнасць” выйшла ў мінскім выдавецтве “Медысонт” накладам 950 асобнікаў. Падтрымаў ініцыятыву Папскі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Выданне кнігі, а потым і яе пераклад на беларускую мову прымеркаваныя да Юбілейнага Года Міласэрнасці, які завяршаецца ў Каталіцкім Касцёле.
Папа Францішак, праз свой жыццёвы і пастырскі досвед, як раз і тлумачыць прычыны абвяшчэння Надвычайнага Святога Года, а таксама закранае шмат важных тэм: сэнс жыцця, супакой і пакаянне. Асабліва Францішак кажа пра шлях чалавека да Бога і Бога да чалавека. Святы Айцец у надзвычай простай размоўнай форме – менавіта так напісана кніга-інтэрв’ю – тлумачыць чытачу сэнс Божага прабачэння.
Related items
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір