Папа заклікаў маліцца ў сакавіку за ўсіх гнаных хрысціянаў [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Героі роліка - «арыштаваныя» пратэстант, католік і праваслаўны.
На працягу бягучага месяца Святы Айцец заклікае маліцца за хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу. 2 сакавіка 2017 г. Ватыканскі тэлецэнтр праз свой канал у “YouTube” распаўсюдзіў відэаролік, у якім Францішак асабіста агучвае і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю: “Каб хрысціяне, якія церпяць пераслед, адчулі падтрымку ўсяго Касцёла, у малітве і ў выглядзе матэрыяльнай дапамогі”.
Галоўнымі героямі відэа з’яўляюцца тры асобы розных расаў – пратэстант, католік, праваслаўны, – якіх фатаграфуюць у профіль і анфас на фоне метрычнай шкалы. У руках яны трымаюць таблічкі, на якіх пазначана “злачынства”.
За кадрам гучыць голас Пантыфіка, які кажа: “Колькі людзей падвяргаюцца пераследу за сваю веру, вымушаны пакідаць свае дамы, месцы культу, землі, сувязі. Іх пераследуюць і забіваюць, таму што яны з’яўляюцца хрысціянамі. Іх ганіцелі не робяць адрозненняў па канфесійнай прыналежнасці”.
Калі на экране з’яўляюцца выявы разбураных і пашкоджаных касцёлаў і скульптур святых, а таксама людзей, якія моляцца і збіраюць гуманітарную дапамогу, Святы Айцец звяртаецца да вернікаў: “Я пытаюся ў вас: ці многія з вас моляцца за хрысціян, якіх пераследуюць? Заахвочваю вас рабіць гэта разам са мной, каб яны адчулі падтрымку ўсіх Цэркваў і супольнасцяў у малітве і ў выглядзе матэрыяльнай дапамогі”. У гэтай евангелізацыйнай інтэнцыі Францішак заклікае вернікаў маліцца на працягу ўсяго сакавіка.
Media
Related items
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды