«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Галоўная задача – нармалізацыя юрыдычнага статусу.
Пасля таго, як Папа Рымскі прыняў адстаўку архімандрыта Сяргея Гаека і прызначыў новым апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі айца-студыта Лявонція Тумоўскага, спыталі ў некалькіх грэка-каталіцкіх вернікаў, якія ў іх чаканні ад гэтай падзеі.
У адрозненні ад архімандрыта Сяргея Гаека, айцец Лявонцій Тумоўскі – беларус, ён нарадзіўся ў Полацку. Навучаўся ва Украіне, у Рыме, займаў шэраг кіраўнічых пасад, з 2022 году быў адказным за душпастырства вернікаў Беларускай грэка-каталіцкай Царквы ў Польшчы.
У цэлым, вернікі візантыйскага абраду Беларусі вітаюць прызначэнне новага кіраўніка і характарызуюць яго вельмі станоўча.
«Айца Лявонція ведаем здаўна, вельмі дастойны душпастыр з вельмі добрай багаслоўскай адукацыяй. Чаго чакаць, праўда, ніхто не ведае, бо дзесяцігоддзі стабільнасці адвучылі ад зменаў. Цяжка ўявіць, што штосьці можа перамяніцца. Спадзяемся, што закрытыя прыходы зноўку адкрыюцца, храмы вернуцца. На гэта й раней заўжды спадзяваліся», – адзначыў адзін з вернікаў.
Іншы суразмоўца падкрэсліў каштоўнасць таго, што кіраваць Апостальскай адміністратурай прызначаны менавіта беларус:
«Рашэнне Ватыкану добрае і цалкам чаканае. Айцец Лявонцій вельмі адукаваны і інтэлігентны беларускі святар, які мае дастатковы досвед душпастырскай працы сярод беларускіх грэка-католікаў у Польшчы, сярод украінскіх вернікаў у Грэцыі і ва Ўкраіне. Ён – доктар багаслоўя, добра ведае і нашую царкоўную гісторыю і праблемы Царквы».
Паводле верніка, для БГКЦ сёння галоўныя задачы – нармалізацыя юрыдычнага статусу ў дзяржаве асобных парафій, якія не прайшлі перарэгістрацыю, і самой Апостальскай адміністратуры:
«Але ў цяперашніх абставінах тут больш усё залежыць ад жадання саміх уладаў. Вернікам Царквы застаецца толькі маліцца і ўмацоўваць свае супольнасці».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць