Logo
Print this page

У Гомелі адкрываюць гурток вывучэння беларускай мовы

Менавіта гутарковая практыка можа навучыць свабодна карыстацца роднай мовай.

Гомельская філія "Таварыства беларускай мовы" запрашае 26 лістапада на першы занятак гуртка беларускай мовы “Лемантар”.

- Для таго, каб навучыцца казаць па-беларуску, трэба не сядзець увесь час за падручнікамі, а размаўляць. Менавіта размоўная практыка можа навучыць вас сабодна карыстацца роднай мовай. Гэты спосаб ёсць перадавым, так вывучаюць мовы ва ўсім свеце, - адзначаюць у ТБМ.

На першай сустрэчы каардынатар гуртка Алеся Аўласевіч падрабязна распавядзе што мы будзем рабіць на працягу першага сезону. Дэвіз гуртка: “Мы вучым вас, вы вучыце нас”. Заняткі будуць цікавыя як носьбітам мовы, каб удасканаліць свае веды ды развіць красамоўства, так і пачаткоўцам.

Час пачатку: 19-00 Месца: Гомель, вул. Палеская, 52.

Last modified onСерада, 26 Лістапад 2014 10:54
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.