Студэнцкі сквер у Гомелі пераназываць пакуль не будуць
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
На конкурс паступіла шмат добрых прапаноў, і выбраць з іх лепшую аказалася занадта складана.
Сквер за каталіцкім храмам паміж вуліцамі Савецкай і Кірава пакуль так і застанецца Студэнцкім. Нагадаем, летам мінулага года, пасля адкрыцця тут Алеі герояў, Гомельскі гарвыканкам аб'явіў конкурс па наданні афіцыйнага наймення сквера.
Аднак вынікі конкурсу так і не былі абвешчаныя, а рашэнне па перайменаванні сквера не прынялі. У гарвыканкаме распавялі, што на конкурс паступіла шмат добрых прапаноў, і выбраць з іх лепшую аказалася занадта складана. Таму сквер пакуль не перайменавалі, і ў бліжэйшы час выносіць рашэнняў па гэтым пытанні не плануецца.
Парафіяне гомельскага касцёла, тэрыторыя якога мяжуе са скверам, прапаноўвалі альбо пакінуць яго народную назву - Студэнцкі, альбо перайменаваць у Сквер Памяці.Бо яшчэ ў пасляваенныя гады гэта была ўскраіна Гомеля, тут размяшчалася гарадскія могілкі, дзе хавалі праваслаўных і каталікоў. На месцы цяперашняга касцёла Нараджэння Божай Маці стаяла праваслаўная капліца.
Зараз у раёне сквера размешчаны таксама карпусы Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны, з-за чаго ён і атрымаў назву Студэнцкі.
Related items
-
Сітуацыя: католікаў абавязалі адрамантаваць касцёл, якім не карыстаюцца, каб аддаць яго дзяржаве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір