Фота з космасу: на борце МКС - абраз Божай Маці
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Беларускі касманаўт выкладвае ў Instagram здымкі Зямлі з арбіты.
На сваёй старонцы ў Instagram беларускі касманаўт Алег Навіцкі выклаў фатаграфію начнога Мінска з космасу. «Спяшаюся ўзрадаваць землякоў!», - падпісаў здымак касманаўт. Раней ён абяцаў беларусам сфатаграфаваць краіну з арбіты, а свой «касмічны» Instagram адкрыў у пачатку 2017 года.
Цяперашняя экспедыцыя на Міжнародную касмічную станцыю - другі палёт у космас ураджэнца Чэрвеня Мінскай вобласці. А некалькі гадоў таму Алег Навіцкі знаходзіўся на арбіце ў якасці камандзіра карабля «Саюз ТМА-06М».
На іншых фота беларуса - экіпаж, абстаноўка ўнутры касмічнага карабля, у тым ліку побач з абразом Панны Марыі, розныя віды планеты, начныя гарады.
Last modified onСерада, 08 Люты 2017 15:54
Tagged under
Related items
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
-
З Расіі дэпартавалі каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная
-
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе