Logo
Print this page

Новы ход «Сведак Іеговы»: яны сталі прапаведаваць па-беларуску

У брашурах «СІ» выкарыстаны пераклад Бібліі Васіля Сёмухі.

«Сведкі Іеговы» ў Беларусі сталі распаўсюджваць сваю брашуры з тэкстам на беларускай мове. Распавядае жыхарка Гомеля Яўгенія Багданава:

- На вуліцы да мяне падышлі «Сведкі Іеговы», спыталі, ці разумею я па-беларуску, і ўручылі мне сваю ўлётку. Я адказала, што з'яўляюся каталічкай, не стала ўступаць з імі ў дыялог, але падзякавала за тое, што нагадалі мне пра Бога, - распавяла гамяльчанка Katolik.life.

Цікава, што ў брашуры выкарыстаны пераклад Бібліі на беларускую мову («тарашкевіцу», класічны правапіс) Васіля Сёмухі. Адзначым, што на сайце «СІ» беларускі пераклад Бібліі адсутнічае.

Дарэчы, нядаўна ў сацсетках публікавалі аповед пра тое, як «Сведкі Іеговы» прапаведавалі па-беларуску да жыхароў кватэры, якія размаўляюць на беларускай мове.

Нагадаем, дзейнасць «Сведак Іеговы» забаранілі ў Расіі. Каталіцкая, Праваслаўная, а таксама пратэстанцкія цэрквы лічаць «Сведак Іеговы» небяспечнай сектай - многія яе ідэі далёкія ад хрысціянства ці не маюць з ім нічога агульнага. У гэтай арганізацыі існуе уласны пераклад і свая інтэрпрэтацыя Бібліі, «Сведкі Іеговы» не вераць у Богасыноўства Езуса Хрыста і не з'яўляюцца хрысціянамі. У Беларусі «Сведкі Іеговы» па-ранейшаму маюць рэгістрацыю, таму дзейнічаюць у краіне на законных падставах, аднак раней заяўлялася, што некаторыя суполкі «Сведак Іеговы» могуць пазбавіць рэгістрацыі.

Last modified onПанядзелак, 02 Кастрычнік 2017 23:47
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.