Logo
Print this page

Божыя сюрпрызы: завея ў кастрычніку - і лісце пад снегам [ФОТА]

У бліжэйшыя дні прагназуюць пацяпленне і дождж.

Ранак 26 кастрычніка стаў незвычайным: у Гомелі і іншых населеных пунктах Беларусі выпаў снег! За акном была сапраўдная завіруха, і апалае восеньскае лісце апынуліся пад гурбамі вышынёй да пяці сантыметраў.

Тэмпература паветра была вышэй за нуль, таму хутка і без таго мокры снег растаў. Але гэтая раніца стала сапраўдным Божым сюрпрызам!

У бліжэйшыя дні снег ужо не прагназуюць. У выхадныя тэмпература ўзнімецца да плюс 7-10 градусаў і ападкі будуць у выглядзе дажджу. На поўначы Беларусі будзе халадней, там снег чакаецца ў суботу.

Нагадаем, у гэтым годзе яшчэ адзін снежны сюрпрыз здарыўся вясной - снег ішоў у Беларусі 9 траўня (фота)

Last modified onЧацвер, 26 Кастрычнік 2017 09:45
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.