Хрысціянская сям'я прызнана «Сям'ёй года» ў Беларусі
- Written by katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
У сям'і Пятрушка з Гомельскай вобласці - 6 дзяцей.
Шматдзетная сям'я Аляксандра і Наталлі Пятрушка з Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці стала пераможцам трэцяга рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года - 2017». Сярод усіх удзельнікаў фіналу конкурсу сям'я Пятрушка - самая вялікая, муж і жонка выхоўваюць шэсць дзяцей: чатыры дзяўчынкі і два хлопчыка.
Сужэнцы не хаваюць, што іх сям'я - хрысціянская, яны - евангельскія вернікі. І гэта не перашкаджае амаль усім чальцам сям'і займацца таэквандо - бацька і старэйшы сын з'яўляюцца ўладальнікамі чорных паясоў у гэтым баявым мастацтве. Менавіта сям'я Пятрушка ініцыявала стварэнне моладзевага клуба фізічнай і духоўнай падрыхтоўкі ў Калінкавічах. Члены сям'і часта наведваюць падапечных шпиталю сястрынскага догляду. Частку галоўнага прыза - 100 базавых велічынь або на дадзены момант 2300 беларускіх рублёў - яны плануюць накіраваць на рэалізацыю сацыяльных праектаў.
Арганізатарам конкурсу «Сям'я года» з'яўляюцца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Беларускі саюз жанчын, міністэрства інфармацыі, культуры, адукацыі, выканаўчыя камітэты.
Media
Related items
- «Умацаванне стабільнасці і адзінства». Дзяржорганы назвалі свае задачы ў рабоце з Царквой
- «Яго тут няма». Онлайн-краму адзення з хрысціянскім мерчам адкрылі ў Мінску
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні