Напярэдадні Раства ў праваслаўных у Беларусі распусціліся кветкі [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Зіма хутка вернецца, таму можна чакаць традыцыйныя вадохрышчанскія маразы.
Божыя сюрпрызы працягваюцца: Вялікдзень пад снегам, зімовая вясёлка напярэдадні Раства ў католікаў... Незвычайна цёплая зіма парадавала новым цудам: у Беларусі ў студзені распускаюцца кветкі! Паведамленні з фотаздымкамі свежых ружаў, маргарытак, браткоў з'яўляюцца на старонках сацсетак з розных куткоў Беларусі: Гродна, Ваўкавыск, Маладзечна...
Па прагнозах сіноптыкаў, цуды скончацца ўжо пасля 7-га студзеня, калі ў Праваслаўнай царкве будзе святкавацца Божае Нараджэнне, а ў Каталіцкай - Хрост Пана. З панядзелка, 8 студзеня, абяцаюць вяртанне зімы: тэмпература апусціцца да 2-4 градусаў марозу, потым пачнуцца снегапады, пахаладае яшчэ больш.
Так што традыцыйныя маразы на Вадохрышча, якое праваслаўныя будуць святкаваць 19 студзеня, цалкам можна чакаць.



Related items
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю