«Радыё Марыя» прымае віншаванні для жанчын з 8-м сакавіка
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Пажаданні можна дасылаць на працягу 6 і 7 сакавіка, а таксама да 9-й раніцы 8 сакавіка.
Напярэдадні Жаночага дня каталіцкае «Радыё Марыя» ў Беларусі прапануе радыёслухачам, асабліва мужчынам, магчымасць павіншаваць дарагіх сэрцу жанчын:
- Гэта можна зрабіць арыгінальным спосабам - на хвалях нашай радыёстанцыі! Дашліце да нас праз скайп (radiomariaby), вайбер (+375 44 513-73-97 - ці ў выглядзе смс-паведамлення на гэты ж нумар Velcom), або ў сацыяльных сетках ВКонтакте (vk.com/radiomariaby) ці Фэйсбук (facebook.com/radiomariaby) сваё імя і тэкст віншавання. Пажадана таксама напісаць, каму яно адрасаванае.
Усе віншаванні і пажаданні прачытаюць у эфіры беларускага «Радыё Марыя» 8 сакавіка ў 9.30 і ў 16.00. Дасылаць віншаванні можна на працягу двух дзён: 6 і 7 сакавіка. А таксама - да 9 гадзін раніцы 8 сакавіка.
Нагадаем, «Радыё Марыя» ў Беларусі можна слухаць у інтэрнэце, у тым ліку - на сайте Katolik.life (плэер размешчаны на галоўнай старонцы сайта ў калонцы злева).
Адзначым, што не ўсе жанчыны святкуюць 8 сакавіка свой дзень, паколькі гэтая дата звязаная з сацыялістычным рухам.
Related items
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган