Крызіс веры? Толькі 62% беларусаў назвалі сябе веруючымі
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Духоўнае жыццё больш важнае для вяскоўцаў, чым для гарадскіх жыхароў
Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі (ІАЦ) апублікаваў дадзеныя апошняга сацыялагічнага даследавання. Па дадзеных сацапытання насельніцтва краіны, усяго 62% грамадзян Беларусі лічаць сябе веруючымі і адносяць да якой-небудзь з канфесій. Гэта амаль на 10% менш, чым па дадзеных мінулага апытання на гэтую тэму, якое ладзілася ў 2012 годзе.
У апошнім сацапытанні прынялі ўдзел каля 1,6 тыс. чалавек. Сярод тых беларусаў, якія назвалі сябе вернікамі, 68% адзначылі, што рэлігія займае важнае месца ў іх жыцці. У большай ступені гэта тычыцца вернікаў пратэстанцкай супольнасці (92,5%), католікі - на другім месцы (82,5%) і праваслаўныя - на трэцім (70%).
Таксама, па дадзеных даследавання ІАЦ, духоўнае жыццё больш важнае для вяскоўцаў, чым для гарадскіх жыхароў, і для жанчын у параўнанні з мужчынамі.
Нагадаем, раней, па дадзеных нацыянальнага апытання, атэістамі сябе называлі 8,5%.
Related items
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам