Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Другую ноч запар у Беларусі і не толькі назіралі паўночнае ззянне.
З вечара 11 траўня другую ноч запар жыхары краін Еўропы, у тым ліку Беларусі, назіраюць паўночнае ззянне (палярнае ззянне або aurora). Нагадаем, вельмі яркае свячэнне – з-за наймагутнай магнітнай буры – многія засянлі напярэдадні і падзяліліся прыгожымі фота ззяння, таксама над храмамі >
Новыя здымкі з палярным ззяннем зрабілі, у прыватнасці, у Брэсце. А тым часам у сацсетках заявілі, што знайшлі найлепшае фота з «Аўрорай» – гэты здымак зроблены на Падляшшы, у гісторыка-геаграфічнай вобласці на беларуска-польскім памежжы. Фота абмяркоўваюць у польскіх пабліках, але без указання аўтара і канкрэтнага месца здымкі.
На фота – каталіцкі прыдарожны крыж з укрыжаваным Езусам Хрыстом у сельскім населеным пункце. «Стварыцель і яго праца ў адной карціне», – напісаў адзін з карыстальнікаў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Кадры, якія ўражваюць: грэка-каталіцкая моладзь малілася на месцы гібелі мірных жыхароў у Цярнопалі
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары