Папа Францішак спачувае украінцам з-за авіякатастрофы ў Іране
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Пантыфік давярае душы загінулых міласэрнай любові Бога
Пантыфік спачувае ўкраінскаму народу ў сувязі з авіякатастрофай, якая здарылася пад Тэгеранам раніцай 8 студзеня: разбіўся самалёт авіякампаніі “МАУ”, які вылецеў у Кіеў. 177 чалавек загінулі. Міністэрства замежных спраў Украіны назвала асноўную версію крушэння Boeing-737. Следства лічыць, што самалёт разбіўся па тэхнічных прычынах - у выніку аварыі рухавіка, перадае Vatican News.
- З глыбокім смуткам успрымаючы катастрофу пасажырскага самалёта Міжнародных Авіяліній Украіны каля Тэгерана, Святы Айцец Францішак давярае душы загінулых міласэрнай любові Усемагутнага і дасылае спачуванні родным і блізкім тых, хто страціў сваё жыццё. Усім, хто пацярпеў у гэтай катастрофе, Яго Святасць жадае Божага благаслаўлення, сілы і міру, - гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.
Пасля нядаўняй авіякатастрофы ў Казахстане Папа таксама скіроўваў спачувальную тэлеграму. 27 снежня самалёт авіякампаніі “Бэк Эйр”, які выконваў рэйс з Алматы ў Нур-Султан, пры ўзлёце страціў вышыню і ўпаў за межамі аэрадрома, сутыкнуўшыся з двухпавярховым будынкам. На борце знаходзіліся 93 пасажыры і 5 членаў экіпажа. Паведамлялася пра 12 загінулых і 66 шпіталізаваных з раненнямі.
Related items
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю