Logo
Print this page

«Шмат хворых, расслабляцца рана». Caritas развозіць дапамогу ў шпіталі Міншчыны і Магілёўшчыны

Дадатковая дапамога закуплена на сродкі Агульнабеларускага збору Каталіцкай царквы

Дабрачынная каталіцкая арганізацыя Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 16 чэрвеня развозіць дапамогу ва ўстановы аховы здароўя Магілёўскай вобласці. Дагэтуль валанцёры пабывалі ў шматлікіх раёнах Мінскай вобласці, дзе перадалі медыкам рэспіратары, шчыткі, камбінезоны, пальчаткі ды іншыя сродкі аховы для медыкаў.

- Падчас усіх паездак, па нашых назіраннях, расслабляцца нам вельмі рана - каранавірусам хварэе шмат людзей. Калі ласка, не забывайце прытрымлівацца правілаў гігіены, выконвайце дыстанцыю ў грамадскіх месцах і не забывайце апранаць маскі. Беражыце адзін аднаго! - заклікалі ў Caritas.

Таксама там адзначылі, што дадаткова валанцёры развозяць дапамогу, закупленую са сродкаў Агульнабеларускага збору Каталіцкай царквы. Арганізацыя публікуе штодзённую справаздачу, а поўную справаздачу аб патрачаных фінансавых сродках прадаставіць у хуткім часе Нацыянальны Caritas.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.