Гэтай скульптуры з дрэва 250 гадоў! Паглядзіце, як аднавілі знойдзеную ў Беларусі фігуру Хрыста
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Каштоўная фігура канца XVIII стагоддзя цудам захавалася ў паўразбуранай прыдарожнай капліцы ў Навагрудскім раёне [фота]
Пра тое, што ў вёсцы Несутычы Навагрудскага раёна выпадкова знайшлі каштоўную фігуру укрыжаванага Езуса Хрыста, шырока паведамляла прэса. Зараз Katolik.life стала вядома, што рэстаўрацыя фігуры, меркавана, канца XVIII стагоддзя завершана. Пра гэта паведаміла архітэктар-рэстаўратар Юлія Шэстак і апублікавала фота.

Пасля заканчэння рамонтных работ у капліцы ў вёсцы Несутычы, дзе яна і была знойдзена, фігуру вернуць на ранейшае месца. Ужо больш за два стагоддзі капліца з'яўляецца месцам малітвы як каталіцкіх, так і праваслаўных мясцовых жыхароў. Яны распавядалі, што пры ўстанаўленні савецкай улады капліцу хацелі знесці трактарам — але не атрымалася. Перажыла яна і Другую сусветную вайну.

Менавіта праваслаўныя мясцовыя жыхары, праяўляючы народную пабожнасць, упрыгожвалі распяцце рушнікамі, не ведаючы дакладна пра яго культурную каштоўнасць. Спецыялісты ж высветлілі, што ўзрост фігуры — каля 250 гадоў, выраблена яна з грушы, верагодна, у Італіі або Прусіі. Фігура цудам цалкам захавалася ў паўразбуранай капліцы.

Гэта адзін з рэдкіх прыкладаў такога віду мастацтва таго часу, выкананы на еўрапейскім узроўні. Рэстаўрацыйнымі работамі кіруе пробашч навагрудскай рыма-каталіцкай парафіі Святога Арханела Міхала ксёндз Юрый Жэгарын.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Related items
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці