Logo
Print this page

Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні

Спалены дах і абраз Хрыста. Мясцовыя вернікі засмучаны.

На старых гарадскіх могілках у Смаргоні 15 траўня згарэла невялікая каталіцкая капліца XIX стагоддзя. Фота апублікавала парафія святога Арханёла Міхала.

«Згарэла старадаўняя капліца на старых могілках у Смаргоні. Згарэў абраз Езуса і дах капліцы. Побач з капліцай нехта выпальваў пень старога дрэва – магчыма гэта стала прычынай пажару…», – удакладнілі ў парафіі.

Збудаванне не значыцца ў спісе культурных каштоўнасцяў, аднак інцыдэнт вельмі засмуціў мясцовых вернікаў. Некаторыя з іх падазраюць, што капліца магла быць спалена не выпадкова, а спецыяльна.

Ці будзе праводзіцца праверка па факце інцыдэнту, пакуль не паведамляецца. Афіцыйных паведамленняў пра згарэлую капліцу пакуль няма.

Нагадаем, у снежні 2023 года ў касцёле святога Арханёла Міхала ў Смаргоні быў здзейснены акт вандалізму.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.