Logo
Print this page

Каталіцкая талака расчысліла руіны касцёла пад Навагрудкам

Ён быў пабудаваны ва ўнікальным для Беларусі егіпецкім стылі, але быў зруйнаваны савецкай уладай.

Вынік працы добраахвотнікаў па расчыстцы руін каталіцкага храма ў Навагрудскім раёне паказаў ксёндз Юрый Жэгарын. 25-26 кастрычніка валанцёры працавалі каля вёскі Суляцічы, дзе быў пабудаваны ў пачатку ХІХ стагоддзя касцёл ва ўнікальным для Беларусі егіпецкім архітэктурным стылі, а ў гады ваяўнічага атэізму быў зруйнаваны.

Каб уратаваць ад забыцця святое месца, руіны гістарычнага касцёла, энтузіясты расчысцілі іх ад хмызняку. Талака ладзілася сумесна з валанцёрамі з розных куткоў Беларусі пры актыўным удзеле каманды «Радыё Марыя».

«Радуе сэрца, што хапае ў нас сапраўдных, салідарных і неабыякавых людзей, асабліва важна – мужчын! Зрабілі добрую справу, зрабілі што маглі. Дзякую Богу за дапамогу і натхненне!» – напісаў ксёндз Юры і таксама падзякаваў раённым уладам, вальшчыкам лясгасу і апублікаваў на сваёй старонцы серыю фота і відэа.

Нагадаем, гэта ўжо другая падобная акцыя – у першы раз добраахвотнікі фарбавалі касцёл у Хоўхлава пад Маладзечна.

Media

Last modified onНядзеля, 27 Кастрычнік 2024 00:20
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.