Зноў без католікаў – прэміі «За духоўнае адраджэнне» не прысуджаюць прадстаўнікам Касцёла шосты год запар
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Усе папярэднія гады, як і цяпер, дзяржаўнай прэміяй узнагароджвалі толькі прадстаўнікоў праваслаўнай канфесіі.
У спісе лаўрэатаў дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2024 года зноў не аказалася прадстаўнікоў Каталіцкай царквы. У гэты раз сярод духавенства лаўрэатам стаў праваслаўны святар, настаяцель прыхода храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў Мінску «за вялікі асабісты ўклад у справу духоўнай асветы і патрыятычнае выхаванне».
Усе папярэднія гады прэміяй, якая прысуджаецца за «зацвярджэнне духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці», таксама ўзнагароджвалі толькі прадстаўнікоў праваслаўнай канфесіі.
У апошні раз католікі былі сярод лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2018 года. Секцыю па перакладзе літургічных тэкстаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (на фота) разам з біблейскай камісіяй БПЦ узнагародзілі тады за пераклад Новага Запавету на беларускую мову.
А за асабістыя заслугі апошні раз прадстаўніка каталіцкай канфесіі адзначалі ў 2015 годзе. Ксёндз Чэслаў Курэчка, на той час пробашч парафіі Святой Тройцы ў вёсцы Росіца, быў узнагароджаны за «важкі ўнёсак у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, актыўны ўдзел у духоўна-асветніцкай дзейнасці краіны і прапагандзе здаровага ладу жыцця».
Як мінімум аднойчы, па выніках 2017 года, прэмію «За духоўнае адраджэнне» атрымліваў прадстаўнік Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч – «за значны асабісты ўклад у захаванне духоўных каштоўнасцяў і традыцый мусульман Беларусі».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі
-
Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён
-
Дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла заклікаў яго былы пробашч у адкрытым звароце
-
У Мінску абвясцілі аб планах стварыць сквер на былых каталіцкіх могілках. Але... там ужо даўно ідзе будоўля