Logo
Print this page

Стаў вядомы горад Беларусі, дзе найдаўжэй прастаіць гарадская елка. Прычына – у католіках

Улады Іўя ў адказ на просьбу вернікаў мясцовай парафіі вырашылі пакуль не прыбіраць елку.

У горадзе Іўе Гродзенскай вобласці галоўная гарадская елка прастаіць да 3 лютага, у той час як у іншых гарадах Беларусі елкі з плошчаў ужо прыбіраюць. Аднак улады Іўя ў адказ на просьбу вернікаў мясцовай каталіцкай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла вырашылі пакінуць елку да 3 лютага.

Справа ў тым, што ў гэтым горадзе 2 лютага адбудзецца вядомы на ўсю Беларусь фестываль калядных спеваў «Gloria in excelsis Deo» – «Хвала на вышынях Богу», паведаміў Івейскі дэканат. Мерапрыемства штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія не толькі выконваюць калядныя песні, але таксама чытаюць вершы, танчаць і паказваюць сцэнкі.

Фестываль пройдзе ў цэнтры культуры і вольнага часу – акурат каля яго і стаіць галоўная гарадская елка. Дарэчы, яе назвалі самай прыгожай на Гродзеншчыне па выніках абласнога конкурсу.

А вы яшчэ не прыбралі калядную ялінку? Нагадаем, па традыцыі, елкі і стаенкі стаяць у католікаў да свята Ахвяравання Пана, якое адзначаецца 2 лютага.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 30 Студзень 2025 11:55
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.