Касцёл у Беларусі – адзін з асноўных папулярызатараў роднай мовы, адзначылі ў Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У большасці каталіцкіх парафій у краіне менавіта беларуская мова з’яўляецца адзінай або прынамсі асноўнай мовай выкарыстання.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у мінскім касцёле на Залатой Горцы запланавалі святочнае мерапрыемства.
Як адзначаецца ў анонсе, прадстаўленым Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй, Каталіцкая царква ў Беларусі з’яўляецца адным з асноўных папулярызатараў роднай мовы:
«У большасці каталіцкіх парафій у краіне менавіта беларуская мова з’яўляецца адзінай або прынамсі асноўнай мовай выкарыстання, а таксама мовай, на якой чытаецца Божае слова і прамаўляецца гамілія».
У праграме мерапрыемства, якое пройдзе 23 лютага і прысвечана таксама Марыі Магдалене Радзівіл, – святая Імша, арганная музыка, чытанне вершаў, выступы.
Яшчэ адно знакавае культурнае мерапрыемства пройдзе 26 лютага ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры – там адзначаць 90-годдзе паэта Рыгора Барадуліна.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
У Беларусь прыехалі мастакі, каб маляваць касцёлы і не толькі, і падзяліліся ўражаннямі