Толькі адна група была заўважаная на Юбілеі моладзі ў Рыме з беларускім дзяржсцягам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Праўда, гэта былі, у асноўным, не маладыя вернікі.
У Рыме 3 жніўня завяршылася найбуйнейшая падзея Святога 2025 года ў Каталіцкай царкве – Юбілей моладзі. На свята сабраліся паломнікі з каля 140 краін свету, у тым ліку вернікі з Беларусі.
На міжнародных каталіцкіх сустрэчах, такіх як Сусветныя дні моладзі, многія групы выкарыстоўваюць сцягі сваіх краін. Так раней рабілі і пілігрымы з Беларусі – некаторыя прывозілі з сабой дзяржаўныя сцягі, іншыя – нацыянальныя, гістарычныя.
На шматлікіх фота і відэа з цяперашняга міжнароднага мерапрыемства мы не заўважалі беларускія сцягі – ні адны, ні іншыя – па зразумелых прычынах.
Толькі ў адной групы на здымках быў бачны дзяржсцяг – гэта ўдзельнікі Нэакатэхуменальнага шляху з Гомеля. Некаторыя з гэтай групы выкарыстоўвалі ў Рыме дзяржсцяг. У асноўным, гэта былі не маладыя вернікі.
Не выключаем, што сцягі прывозілі з сабой і іншыя групы, але не пазіравалі з імі на фота – прынамсі, мы такіх здымкаў пакуль не сустракалі.
Media
Related items
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі