Logo
Print this page

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску працуюць мусульмане – іх здзівіла ўзніклая сітуацыя, і вось якая

Вернікі ўратавалі ад «утылізацыі» пакінутыя ў храме іконы і кнігі.

Да ходу работ па рэканструкцыі Чырвонага касцёла (святога Сымона і святой Алены) у Мінску застаюцца неабыякавыя многія вернікі. Нядаўна яны даведаліся, што ў храме знаходзяцца абразы, кнігі, іншыя рэлігійныя прадметы, якія не забралі адказныя асобы, і будаўнікі мелі намер выкінуць гэтыя рэчы па ўказанні заказчыка — уласніка касцёла, дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына».

Здымкі з гэтымі рэчамі з'явіліся ў сацсетцы [глядзіце фота ніжэй]. Вернікі данеслі інфармацыю пра гэта да духавенства, але хуткай рэакцыі ад адказных асоб не было. Таму вернікі самі пастараліся ўратаваць ад «утылізацыі» абразы, партрэт фундатара касцёла Эдварда Вайніловіча, кнігі (у тым ліку Бібліі, лекцыянарыі, малітоўнікі), рэпрадукцыю Езуса Міласэрнага. Некаторыя рэчы ўжо знаходзіліся ў сметніку.

Як даведаліся вернікі, у рэканструкцыі разам з беларусамі ўдзельнічаюць рабочыя з Туркменістана, дзе іслам з'яўляецца пераважнай рэлігіяй. Таму яны былі яшчэ больш занепакоеныя сітуацыяй: які прыклад паказваюць хрысціяне прадстаўнікам іншай канфесіі ў адносінах да сваіх святыняў? Здзіўлены такім стаўленнем былі таксама і беларускія будаўнікі.

Раней мы паведамлялі, што працы ў храме вядзе генпадрадчык «Мінскпрамбуд», які наняў замежных работнікаў. Рэканструкцыю павінны завяршыць у студзені 2027 года. Але далейшы лёс храма — ці будзе ён зноў перададзены парафіі — застаецца пакуль невядомым.

Media

Last modified onПятніца, 22 Жнівень 2025 14:48
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.