Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Распавядаем пра незвычайную ікону і яе аўтара.
Урачыстае ўнясенне абраза святога Мікалая і яго рэліквій у катэдральны касцёле Магілёва анансаваў на сваёй старонцы біскуп Аляксандр Яшэўскі. Падрабязнасцяў у абвестцы не было, але мы заўважылі, што ікона, якая з'явіцца ў магілёўскім касцёле, – з той самай серыі 12 каштоўных «абразоў-сясцёр», пра якія мы распавядалі.
Гэты ж абраз святога Мікалая асвячаў кардынал Клаўдыё Гуджэроцці падчас свайго прыезду ў Пінск [на галоўным фота]. Іконы вырабляе разам з сынам вядомы майстар-ювелір – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Кузьміч, які ўзнавіў знакаміты крыж Ефрасінні Полацкай.

Працэс стварэння кожнага абраза – у сярэднім 6-8 месяцаў. Яны вырабляюцца з выкарыстаннем тэхнікі перагародкавай эмалі, уключаючы тэхніку старажытнавізантыйскай эмалі, як паказваў сам майстра. Асноўнымі матэрыяламі абразоў з'яўляюцца золата, срэбра, каштоўныя і напаўкаштоўныя камяні [глядзіце фота ніжэй].
Улічваючы кошт такога абраза, без дапамогі мецэнатаў наўрад ці ён мог бы з'явіцца ў небагатай парафіі. Раней іконы з гэтай жа серыі былі перададзены невялікім касцёлам у Ружанах, Пружанах і іншых месцах.
Пра паходжанне рэліквій святога Мікалая, якія з'явяцца ў Магілёве, паведамляецца, што яны дастаўлены з горада Бары ў Італіі, дзе захоўваюцца мошчы святога. Вернікі маюць надзею, што сапраўднасць рэліквій пацверджана дакументамі і іх неабходную верыфікацыю правялі спецыялісты ў гэтай сферы, каб пазбегнуць магчымых фальсіфікацый – з улікам папярэдняй дзейнасці некаторых мецэнатаў.
Media
Related items
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе