Logo
Print this page

Айца Юхневіча змясцілі ў тую ж калонію, дзе ўтрымліваюць іншага асуджанага святара

Стала вядома, па якім адрасе святару можна пісаць лісты.

Айцец Анджэй Юхневіч, былы пробашч каталіцкай парафіі ў Шуміліне, асуджаны на 13 гадоў зняволення, змешчаны ў калонію ў Бабруйску. Пра гэта нядаўна даведаліся вернікі.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу святар перажыў доўгі і цяжкі працэс этапавання ў калонію: з СІЗА Віцебска праз СІЗА Гомеля.

Зараз пісаць лісты айцу Анджэю (лепш – на рускай мове) можна па адрасе:

Юхневичу Анджею Марьяновичу
ИК №2, 213800, г. Бобруйск, ул. Сикорского, 1

Былы пробашч апынуўся ў той жа калоніі, дзе ўтрымліваюць і другога асуджанага каталіцкага святара – ксяндза Генрыха Акалатовіча.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 29 Жнівень 2025 11:29
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.