BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ксёндз Акалатовіч у калоніі аказвае духоўную дапамогу вернікам розных канфесій

Некаторых святар спавядае і імкнецца падрыхтаваць да сакрамэнтаў.

Нягледзячы на чаканні вернікаў, ксёндз Генрых Акалатовіч, асуджаны на 11 гадоў зняволення, працягвае знаходзіцца ў калоніі ў Бабруйску.

Па звестках, якія даходзяць да вернікаў з калоніі, там да ксяндза Генрыха звяртаюцца па духоўную дапамогу многія зняволеныя – не толькі католікі, але і праваслаўныя, і нават мусульмане, людзі, якія не адносяцца сябе да якой-небудзь канфесіі.

Некаторых святар спавядае і імкнецца падрыхтаваць да сакрамэнтаў – тое ж самае рабіў у зняволенні Казімір Свёнтэк, які пасля стаў кардыналам.

Ксёндз Генрых распавядае, што адчувае тое ж, што апісваў кардынал Свёнтэк ва ўспамінах, і ўдзячны яму за тое, што падрыхтаваў яго да гэтых выпрабаванняў.

Пры гэтым святар кажа, што ў такім месцы, як турма, д'ябал моцна ваюе з Богам, стараецца адабраць у Яго душу чалавека, людзі тут не маюць практычна ніякай духоўна-рэлігійнай дапамогі.

Ёсць прыклады, калі зняволеныя католікі, асуджаныя да працяглых тэрмінаў, па шмат гадоў не маглі трапіць на споведзь да каталіцкага святара, але цяпер гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў калоніі апынуўся ксёндз Генрых.

Адзначым, што ў бабруйскай калоніі ёсць праваслаўны храм, дзе рэгулярна праводзяць службы і спавядаюць «афіцыйныя» святары.

Ксёндз Акалатовіч па-ранейшаму не мае магчымасці адпраўляць святую Імшу ў калоніі.

Вернікі ведаюць, што ксяндза Генрыха імкнуцца падтрымліваць не толькі католікі, але і праваслаўныя, прадстаўнікі іншых канфесій. Святар перадае падзяку за ўсе лісты і перадачы і нагадвае, што такім чынам спаўняецца Евангелле, словы Хрыста пра тое, што «Я быў у вязніцы, і вы наведалі мяне...»

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 07 Жнівень 2025 12:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць