Logo
Print this page

Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы

На працягу гэтага часу не прыходзілі лісты ад святара.

Пасля таго, як у канцы ліпеня да вернікаў дайшлі абрыўкі інфармацыі пра ксяндза Генрыха Акалатовіча, асуджанага на 11 гадоў зняволення, ніякіх новых звестак пра яго на дадзены момант няма.

Наколькі вядома вернікам, нікому з тых, хто раней атрымліваў ад яго паведамленні, на працягу апошніх паўтара месяцаў не прыходзілі лісты ад святара, хоць яму пішуць рэгулярна і адказы перыядычна паступалі.

Чаму заблакаваная перапіска са святаром, версій можа быць некалькі. У якім стане цяпер ксёндз Генрых, які мае інваліднасць і шэраг цяжкіх захворванняў, і ці знаходзіцца ён па-ранейшаму ў калоніі Бабруйска, дакладных дадзеных няма.

Нагадаем, вернікі даведаліся, што другога асуджанага святара, айца Анджэя Юхневіча, змясцілі ў тую ж бабруйскую калонію, у якой знаходзіўся ксёндз Генрых.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.