Logo
Print this page

Каталіцкіх святароў няма сярод вызваленых беларускіх вязняў

Як раз у гэты дзень адбылося ўручэнне даверчых грамат Апостальскім нунцыем у Беларусі.

У чарговую групу вызваленых беларускіх вязняў не ўвайшлі зняволеныя каталіцкія святары. Сярод 52 чалавек, якія 11 верасня выйшлі на волю, няма ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча.

У вернікаў былі чаканні, што іх таксама вызваляць, тым больш, што як раз у гэты дзень адбылося ўручэнне даверчых грамат Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Іньяцыё Чэффаліа. Ёсць спадзяванні, гэтая падзея паскорыць вызваленне святароў.

Каментара з боку каталіцкага іерарха адносна сустрэчы на вышэйшым узроўні пакуль няма. У афіцыйных медыя паведамляецца толькі пра тое, што «ў Беларусі высока цэняць пазіцыю Ватыкана супраць санкцый» і «гатовы абмяркоўваць любыя пытанні глабальнага і двухбаковага фармату з новым прадстаўніком Пантыфіка».

Нагадаем, паводле апошніх неафіцыйных звестках, абодва святары, якія асуджаныя на вялікія тэрміны зняволення, знаходзяцца ў бабруйскай калоніі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.