Logo
Print this page

Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»

Ён прадаваў на вуліцы вербы, але іх амаль ніхто не купляў. Усё змянілася пасля паведамлення ў сацсетцы.

Каталіцкая верніца з Гродна з дапамогай Threads вырашыла дапамагчы дзядулі, які прадаваў на вуліцы вербы да свята. Караліна Субач выклала фота дзядулі і падпісала:

«Гродна, веру ў сілу Threads і ў вас. Дзядуля прадае вербачкі – усяго па 4 рублі. Я ў яго купіла літаральна адну, і вы б бачылі, колькі радасці было ў яго вачах... Ён кепска чуе, а побач з ім маладая дзяўчына – у яе вербачкі крыху пышнейшыя і людзей вакол больш. А ў дзядулі амаль ніхто не спыняецца... Давайце падтрымаем яго».

За суткі пост набраў больш за 160 тыс. праглядаў і 5 тыс. лайкаў. У сотнях каментароў многія адзначылі, што ў сваіх гарадах таксама купляюць вербы ў бабуляў і дзядуляў, паколькі тыя прадаюць іх «не ад лепшага жыцця».

Некаторыя карыстальнікі з іншых гарадоў пакінулі каментары для прасоўвання допісу, хтосьці прапанаваў перавесці мясцовым жыхарам грошы, каб тыя купілі ў дзядулі вербы і падтрымалі яго.

А многія карыстальнікі з Гродна паабяцалі, што назаўтра адправяцца па ўказаным адрасе, каб купіць у дзядулі як мага больш вербаў – якраз 29 сакавіка католікі адзначалі Пальмавую (Вербную) нядзелю.

Так і здарылася: у каментарах дзясяткі чалавек адпісаліся, што прыходзілі да дзядулі і зрабілі ў яго пакупкі, некаторыя далі фотафакт. Цікава, што нават тыя, хто назваў сябе «не асабліва веруючым», пажадаў набыць вербы, каб падтрымаць дзядулю.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.