Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Калі гэта сапраўды так, то гэта першы вядомы выпадак прыцягнення каталіцкага духавенства ў Беларусі да ваенных мерапрыемстваў.
Настаяцель манаскай супольнасці кармэлітаў у Мінску айцец Сяргей Трысцень ужо два дні інтрыгуе вернікаў. У сваіх сацсетках ён публікуе фота, на якіх ён не ў звыклым хабіце, а ва ўніформе з камуфляжным малюнкам. Пад адным са здымкаў святар пакінуў подпіс: «Хрыстос уваскрос! На зборах».
Пад яго пастамі з'явілася мноства каментароў, у якіх вернікі выказваюць здзіўленне і задаюць пытанні, але манах на іх не адказвае. У прыватнасці, вернікі цікавяцца, ці можа святар адпраўляць святую Імшу.
Калі сапраўды айца Сяргея прызвалі на зборы, то гэта першы вядомы выпадак прыцягнення каталіцкага духавенства ў Беларусі да ваенных мерапрыемстваў.
Праўда, пазней святар адрэдагаваў допісы і замест «на зборах» напісаў «у вёсцы». Аднак працягнуў публікаваць фота, падобна, з тэрыторыі былога ваеннага аб'екта. Адзін са здымкаў, на фоне макета лакатара, верагодна, у закінутай вайсковай частцы, манах падпісаў: «СПА руліць».
На фота святар не ў ваеннай форме – адзенне выглядае як працоўны касцюм у камуфляжнай расфарбоўцы. Але вядомы выпадкі, калі такую ўніформу выдавалі на зборах тэрытарыяльнай абароны з ваеннаабавязанымі з запасу.
У апошнія месяцы ў Беларусі масава прызывалі мужчын на розныя зборы, у тым ліку ў рамках «раптоўнай праверкі боегатоўнасці» Узброеных Сіл.
Тэрытарыяльныя войскі – род войскаў УС, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі, выконвае дапаможныя функцыі.
Media
Related items
-
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі
-
Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»