«Чорны анёл» ля духавенства. Ці не прынясе матэрыяльная карысць духоўную шкоду?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Супрацоўніцтва святароў з некаторымі мецэнатамі выклікае пытанні.
Фота з каталіцкім духавенствам апублікаваў бізнэсовец, пра якога вядома, што ён удзельнічае як мецэнат у праектах некаторых беларускіх святароў. Але ўпершыню на здымку зафіксавана яго сустрэча з духавенствам.
Мы заблюрылі аблічча біскупа на здымку і не называем яго, таму што, відавочна, ён не знаёмы блізка з гэтым бізнэсоўцам і такі здымак можа дыскрэдытаваць іерарха. Бо асоба чалавека, які пазіруе побач, вельмі неадназначная.
Менавіта гэты бізнэсовец, які таксама займаецца музыкай, здымаў абразлівы для вернікаў кліп у нясвіжскім касцёле. У гэтым кліпе ён прадстаў у вобразе «чорнага анёла», таксама бізнэсовец любіць бываць у ролі Воланда (вобраз сатаны) і практыкуе эзатэрыку.
Коратка распавядаем пра яго, каб духавенства ведала, з кім мае справу.

Бізнэсовец і мецэнат, пра якога ідзе гаворка – Алег Арлоў, які таксама займаецца рэстаўрацыяй і музыкай. У прэсе ён называў сябе католікам, але гэтаму супярэчаць яго паводзіны і выказванні. Ягоная карціна свету зусім не адпавядае хрысціянству, хутчэй, ён вызнае эзатэрызм, займаецца містычнай практыкай. Арлоў сцвярджаў, што выклікае духаў, і распавядаў пра свой талісман ці амулет – ляльку, якую ён лічыць жывой істотай.
Звяртае на сябе ўвагу тое, што гэты чалавек выкарыстоўвае для забаў келіх, які асацыюецца ў вернікаў як Эўхарыстычны келіх, і магчыма, меў раней такое прызначэнне.
Пры гэтым парафіі прымаюць ад яго іконы і рэліквіі святых. Кажучы пра сябе, ён падкрэсліваў, што «аднавіў больш за 1500 абразоў, а таксама адрэстаўраваў усе рэлікварыі ў Пружанскім касцёле», акрамя таго – «асабіста выцягнуў з Еўропы некалькі дзясяткаў машчавікоў святых, яны цяпер у шыкоўных мною зробленых кіётах знаходзяцца ў Пружанах, у Ружанах, у Стоўбцах у касцёлах».
Сапраўды, у 2023 годзе гучна паведамлялі пра тое, што 33 рэліквіі прывезлі ў касцёл у Пружанах. Але тады ў парафіі прызнавалі, што толькі некаторыя каўчэгі паступілі з дакументамі, якія пацвярджаюць сапраўднасць рэліквій. Акрамя таго, вядома, што нават тыя мошчы святых, якія маюць дакументы і прадаюцца на аўкцыёнах, часта – фальшывыя і маюць падробленыя пацверджанні сапраўднасці.
Цяжка паверыць, што ў Пружаны даставілі, як сцвярджаецца, сапраўдныя часціцы Крыжа Гасподняга, мошчаў святога Мікалая і іншых вядомых святых. Дакументы не былі апублікаваныя для ацэнкі спецыялістамі.
У творчасці Арлова як музыканта шмат несумяшчальнага з хрысціянствам, а некаторыя моманты непрымальныя для вернікаў. Таму чарговае пытанне – як аўтар такога кантэнту можа ствараць іконы для храмаў.
Безумоўны кожны можа быць (стаць) святым, як напісана на банеры ў Стоўбцах, дзе быў зроблены той самы здымак. Але відавочна, што для гэтага спачатку трэба выйсці з цемры на святло – адвярнуцца ад злога і навярнуцца да Бога.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага ў Беларусі святара і яго абвінавачванне
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Каталіцкая царква не дабраслаўляе аднаполыя пары – Папа Рымскі ўнёс яснасць
-
Які заробак у святароў? Адказаў бацюшка з Беларусі, які жыве ў Італіі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?