BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік

Новы будынак цяпер узводзяць такім, каб ён далей выконваў сваю практычную ролю.

Пасля таго, як у публічнай прасторы абвінавацілі каталіцкіх сясцёр назарэтанак ў руйнаванні гістарычнага будынку кляштара ў Навагрудку, прычыны такога рашэння патлумачыў вернік, знаёмы с сітуацыяй.

Каталіцкі актывіст Арцём Ткачук, які з дзяцінства звязаны з назарэтанкамі, адзначыў, што разабраны будынак не быў домам 11 благаслаўлёных мучаніц – тут размяшчаўся інтэрнат для дзяцей, у якім працавала толькі адна манахіня, а жылі сёстры ў дамку побач, які захаваўся і цяпер адрамантаваны.

У той жа час вернік адзначыў:

«Безумоўна, будынак, што быў разабраны, усё роўна мае духоўную вартасць. Таму нельга казаць, што сёстрам лёгка далося рашэнне пра яго знос. Не адзін год трывала дыскусія паміж беларускімі сестрамі і кіраўніцтвам у Рыме, прадстаўніцамі іншых правінцый: што рабіць з будынкам».

 

Сёстры разумелі, што дом цесна звязаны з благаслаўлёнымі мучаніцамі, з іх гісторыяй, але ён быў у вельмі кепскім тэхнічным стане – не па віне манахінь:

«Варта памятаць, што будынак у іх быў адабраны і больш за 45 гадоў яго выкарыстоўвала савецкая ўлада. Тое, што сёстры атрымалі ў 1990-х гадах, ужо было ў такім стане, што рамантаваць там штосьці было цяжка. Я асабіста бываў унутры дзясяткі разоў і бачыў гэта: згнілае дрэва, сцены. Літаральна не было чаго аднаўляць, таму было прынята гэтае рашэнне».

Яно нараджалася ў пэўным кансэнсусе ў пошуках найбольш аптымальнага і практычнага варыянту.

Таксама Арцём Ткачук патлумачыў, чаму цяпер вырашылі будаваць дом па іншым праекце:

«Бо ранейшы быў пабудаваны сто гадоў таму, калі былі зусім іншыя стандарты. Там не было індывідуальных прыбіральняў, напрыклад. Гэта была школа, і людзі, якія прыязджалі на рэкалекцыі і ночылі там – фактычна спалі ў класах».

Пры перабудове дома немагчыма было б зрабіць яго практычным. А практычнасць застаецца важнай. Гэта не толькі будынак з гісторыяй. Гэта будынак, які выконваў і павінен выконваць сваю практычную ролю. Праз гэты дом прайшлі фармацыю, духоўныя практыкаванні тысячы людзей. Таму цяпер будынак узводзяць такі, якім можна было б карыстацца ў XXI стагоддзі, каб ен далей выконваў сваю практычную ролю.

Вернік запэўніў, што канчатковая рашэнне было прынята сёстрамі разам з многімі свецкімі вернікамі, якія карысталіся гэтым будынкам:

«Усе пагаджаліся, што рашэнне, прынятае сёстрамі, – рацыянальнае. Пры разборы, у якім удзельнічалі прафесійныя будаўнікі, людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а труху, і дзякавалі Богу, што будынак не разваліўся раней сам па сабе».

Таму, улічваючы ўсе гэтыя фактары, можна сказаць, што несправядліва абвінавачваць прадстаўнікоў Каталіцкага касцёла ў непавазе да гісторыі, зрабіў выснову Арцём Ткачук.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 27 Ліпень 2026 15:39
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць