Logo
Print this page

У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»

Яна наведвала гэту святыню і душпастырства беларусаў.

Пахавальная святая Імша па спачылай беларускай пісьменніцы Святлане Курс адбылася 26 ліпеня ў касцёле святога Аляксандра ў Варшаве. Падчас развітання душпастыр беларускіх католікаў у Варшаве ксендз Вячаслаў Барок звярнуўся да прысутных:

«Дзякуючы нашай веры ў Езуса Хрыста, дзякуючы таму, што Хрыстос уваскрос, мы маем веру і спадзяванне, што прыдзе іншая рэчаіснасць. Сабраўшыся разам, развітваючыся са спачылай, мы просім у Бога міласэрнасці.

Мы разумеем, што ніхто з нас не ёсць без граху – усе мы слабыя і грэшныя людзі. Святлана вызнавала свае грахі. Гасподзь міласэрны, ён даруе грахі тым, хто ў іх каецца. Святлана перад смерцю ў грахах сваіх пакаялася. Яна шукала паяднання з Госпадам. Дзякуючы Хрыстовай ахвяры, просім, каб Гасподзь дазволіў ёй увайсці ў Валадарства Нябеснае».

Святлана наведвала гэту святыню і душпастырства беларусаў, якое тут збіраецца.

Пісьменніца вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец. Яна адыйшла ў вечнасць ва ўзросце 54 гадоў 20 ліпеня пасля году змагання з цяжкай формай анкалогіі. Яе цела крэміравалі і перавязуць у Беларусь, каб пахаваць на Радзіме.

На фота – Святлана ля касцёла святога Аляксандра. Здымак са старонкі Вольгі Быкоўскай.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onНядзеля, 26 Ліпень 2026 18:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.