BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Развітанне з пісьменніцай Святланай Курс пройдзе ў «беларускім» касцёле ў Варшаве

Яна наведвала гэту святыню і душпастырства беларусаў.

Пахавальная святая Імша па спачылай беларускай пісьменніцы Святлане Курс адбудзецца ў нядзелю 26 ліпеня ў 14.00 у касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў у Варшаве, паведаміў душпастыр беларускіх католікаў у Варшаве ксендз Вячаслаў Барок.

Менавіта ў гэтай святыні, у «дольным» касцёле, збіраецца душпастырства. Развітанне з пісьменніцай адбудзецца ў «верхнім» касцёле. Святлана Курс таксама наведвала гэту святыню і душпастырства беларусаў.

Пісьменніца вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец. Яна адыйшла ў вечнасць 20 ліпеня пасля году змагання з цяжкай формай анкалагічнага захворвання.

Пасля развітання яе цела перавязуць у Беларусь, каб пахаваць Святлану на Радзіме.

На фота – Святлана ля касцёла святога Аляксандра. Здымак са старонкі Вольгі Быкоўскай.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць